СШ №2 г.Иваново
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
13.02.2026

Таленты Палесся

🎭 Наша школа акунулася ў атмасферу сапраўдных палескіх вячорак!
Сярэдняя школа №2 з гонарам заяўляе: мы — удзельнікі XXII рэгіянальнага конкурсу народнага творчасці «Таленты Палесся»!
Нашы вучні прадстаўляюць школу ў адной з самых цікавых і глыбокіх намінацый — «Фальклорна-этнаграфічная творчасць». І яны, разам з настаўнікамі, вырашылі падысці да гэтага не проста сур’ёзна, а з душой.
Звычайны кабінет беларускай мовы і літаратуры ператварыўся ў сапраўдную хату!
Настаўнікі, з дапамогай вучняў, пастараліся стварыць поўнае адчуванне сапраўднага палескага жытла: утульны пакой, упрыгожаны вышыванымі ручнікамі, якія адразу надалі памяшканню цяпло і каларыт.

🎥 Цэнтральны сюжэт відэа — ВЯЧОРКІ.
Абралі менавіта гэтую форму, бо вячоркі — гэта калісьці было галоўным відам восеньска-зімовага адпачынку моладзі ў ўсходніх славян. Гэта не проста гулянка, а цэлая філасофія: дзяўчаты збіраліся за працай — хто праў лён, хто шыў, а хлопцы прыйшлі не толькі паглядзець, але і пагутарыць, пазабаўляцца, у гульні пагуляць.
Гучалі шчырыя народныя спевы, дзяўчаты кружыліся ў танцы, а хлопцы, нібы тыя даўнія жаніхі, загадвалі мудрагелістыя загадкі. І трэба было бачыць, з якім ажыятажам дзяўчаты шукалі на іх адказы!
Вучні зразумелі, што вячоркі — гэта не толькі ўспаміны старэйшых. Гэта жывая гісторыя пра каханне, працу, узаемапавагу і сапраўдныя эмоцыі. Здаецца, яшчэ крыху— і ў дзвярэй нашай «хаты» сапраўды заіржэў бы конь, а на парозе з’явіўся б госць з бліжэйшай вёскі.

Вечер встречи

раскрыть » / « свернуть
17.03.2023

Ярмарка профессий.

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта