Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка!
Пад такім дэвізам сёння ў нашай школе стартаваў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Ён прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. У рамках першага дня Тыдня быў аформлены інфармацыйны стэнд "Квітней, родная мова! " , дзе самымі актыўнымі творцамі былі вучні 5 "Б" класа. А тых, хто любіць спяваць і слухаць песні на роднай мове, хто неабыякавы да сваёй спадчыны, заклікалі музычныя перапынкі" Гучы, родная мова! ", бо гэта ,сапраўды, так:
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю.
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю

